Трывожнае шчасце - Страница 1

Изменить размер шрифта:

Іван Шамякін

Трывожнае шчасце

Пенталогія

Каханне, маладосць i трывогі сэрца

Іван Шамякін вярнуўся з вайны на роднае Палессе, калi яму ішоў дваццаць пяты год. Ён абраў мірную, гуманістычную прафесію настаўніка, пачаў працаваць у школе, што ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. Па гэтай прычыне I. Шамякін потым паступіў вучыцца ў Гомельскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне. Ужо ў той час ім завалодала стыхія літаратурнай творчасді, i ён жыў адным вялікім жаданнем — «пісаць, пісадь i яшчэ раз пісадь, не спынядца ні на хвіліну». Працаваў малады аўтар надзвычай шмат, натхнёна i анантана, хоць i ўмоў для гэтага адпаведных не было. Яго незвычайна акрыліў першы творчы поспех — у канцы 1945 года часопіс «Полымя» надрукаваў аповесць «Помста», якую ён напісаўу Германіі пасля заканчэння вайны. Яшчэ раней, у 1944 годзе, ён стварыў апавяданне «У снежнайпустыні» (з'явілася настаронках «Полымя» ў 1946 годзе).

Першыя творчыя спробы I. Шамякін зрабіў яшчэ ў даваенны час, калі вучыўся на першым курсе Гомельскага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў. Пачынаў, як i нямала іншых пісьменнікаў, з вершаў, але пасля аддаў перавагу прозе. Пісаў творы па-беларуску. Набраўся адвагі, рызыкнуў i адно, а пасля яшчэ некалькі сваіх апавяданняў студэнт тэхнікума адаслаў у рэдакцыю часопіса «Полымя рэвалюцыі». I. Шамякін прыгадваў: «Вялікае маё было здзіўленне, калі я атрымаў пісьмо ажно на тры старонкі машынапісу, з дэталёвым разборам майго апавядання ад самога Міхася Лынькова, галоўнага рэдактара часопіса, старшыні Саюза пісьменнікаў…Нягледзячы на тое, што апавяданне маё было раскрытыкавана i адхілена, я даражыў адказам Міхася Лынькова, па-асабліваму, як, напэўна, многія іншыя маладыя, ганарыўся, што на мяне звярнуў увагу славуты пісьменнік, творы якога вывучаліся ў школе». Гэты ліст I. Шамякін забраў з сабой, калі ўвосень 1940 года пайшоў служыць у войска, захоўваў яго праз усю вайну.

I вось у пасляваенныя гады малады літаратар, які тады настаўнічаў, узяўся за асваенне буйнога эпічнага жанру: I. Шамякін пачаў пісаць раман пра партызанскую барацьбу на акупаванай тэрыторыі. Поспех «Глыбокай плыні» (1946–1949) быў проста ашаламляльны. У 1951 годзе за гэты твор I. Шамякіну была прысуджана прэстыжная на той час Сталінская прэмія (пазней яе назвалі Дзяржаўнай прэміяй СССР). Пісьменніку не было i трыццаці гадоў, калі да яго прыйшла літаратурная слава. З цягам часу ён зрабіўся адным з самых вядомых i папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так i за яе межамі, у іншамоўным свеце. Яго творы перакладзены болып чым на 30 моў, выдавался ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі i мільённымі тыражамі. У канцы 70-х гадоў па чытабельнасці ў СССР сярод літаратараў ён займаў пятае месца.

I. Шамякіным напісана шмат твораў, i ўсе яны разам узятыя поруч з раманамі i аповесцямі Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Міхася Зарэцкага, Івана Мележа i іншых пісьменнікаў складаюць шматтомны мастадкі летапіс мінулай эпохі, яскрава i ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. Кожная яго кніга ўтрымлівае каштоўны духоўны i маральны змест, а гэта дае нам магчымасць адчуць i зразумець, як жылі людзі ў пэўны час, што ix хвалявала, у што яны верылі, аб чым марылі… «Іван Пятровіч Шамякін як мастак слова цікавы перш за ўсё выдатным умением увасабляць у мастацкіх творах менавіта гэты чалавечы змест усяго існага, уласна чалавечы бок вялікіх падзей…» (М. Тычына). Найбольш поўна жыццёвы вопыт i ўнутраны свет маладых людзей даваеннай пары I. Шамякін увасобіў у пенталогіі «Трывожнае шчасце». Пісьменнік стварыў мастацкую біяграфію свайго пакалення, якая ўвабрала агульнае, тыповае i асобнае, індывідуальнае. Прычым агульнае непасрэдна вынікае з канкрэтных чалавечых лёсаў, прыватнага жыцця маладых герояў.

Доўга складваўся сюжэт гэтай разгорнутай эпічнай карціны: над цыклам аповесцей аўтар з перапынкамі працаваў восем гадоў (1956–1963). Кніга ўвабрала значную частку жыццёвай біяграфіі пісьменніка, грунтуеццанарэальныхпрататыпах. I. Шамякінпісаў: «…У «Трывожным шчасці» найбольш поўна апісаў я гісторыю свайго юнацтва, сваіх дзіцяча-юнадкіх захапленняў i таго кахання, што засталося на ўсё жыццё, што дало мне найлепшага сябра — жонку, маю Машу, i з ёй поўнае чалавечае птчасце». Фельчарка Саша Траянава — гэта i ёсць правобраз Марыі Філатаўны, жонкі пісьменніка. Пятро Шапятовіч — alter ego (другое «я») самога Івана Пятровіча Шамякіна, які вучыўся ў даваенным Гомелі i ў хуткім часе, як i многія яго аднагодкі, трапіў у полымя вайны. Такім чынам, «Трывожнае шчасце» мае аўтабіяграфічную аснову, а гэта ў значнай ступені забяспечыла псіхалагічную дакладнасць i пераканальнасць характараў.

Пенталогія пачыналася з аўтарскай задумы распавесці пра жыццё, каханне, маладосдь i працу Пятра Шапятовіча i Сашы Траянавай у даваенны час. Духоўны свет герояў, ix узаемаадносіны знаходзяцца ў цэнтры аповесці «Непаўторная вясна» (1956). Твор атрымаўся вельмі паэтычны, пачуцдёвы, вызначаецца лірычнай афарбаванасцю стылю. Аўтар паказвае прыгажосць i непаўторнасць першага кахання, раскрывав непасрэднасць i наіўнасць сваіх маладых герояў, тонка перадае ix душэўныя перажыванні i згрызоты. Пятра i Сашу збліжае, родніць шчырае, адданае, узаемнае пачуццё, яны, здаецца, створаны адно для аднаго, не могуць існаваць паасобку, неяк аўтаномна. Адносіны герояў пазбаўлены халоднай рацыяналістычнасці i разліку, «ад гарачага сэрца» кожнага з ix залежадь лінія паводзін i выбар у той ці іншай сітуацыі.

Пятро Шапятовіч — летуценная натура, рамантык i ідэаліст — «як i шмат хто з яго равеснікаў, прагнуў гераічнага подзвігу i лічыў, што героем можна стаць толькі на вайне», i ў гэтым плане ён успрымаецца тыповым прадстаўніком даваеннага пакалення савецкай моладзі. Паступова герой I. Шамякіна сталее, на змену яго ружовым уяўленням i нявопытнасді прыходзідь больш сур'ёзны i ўдумлівы погляд на жыццё. У мінулым застаюцца гарачлівыя ўчынкі, дробязныя непаразуменні i крыўды. Саша i Пятро пачынаюць глыбей адчуваць адно аднаго. Каханне, якое прыносіла сустрэчы i расстанні, падводзіць маладых герояў да таго, каб прыняць важнае i адказнае рашэнне. «Каб выйсці замуж, трэба кахаць чалавека» — так Саша вызначыла для сябе вельмі важную ісціну. Выходзячы замуж, яна робіць свой выбар сэрцам, ёй хочацца быць каханай, шчаслівай, жадаецда падараваць шчасце блізкаму i дарагому чалавеку, якім Пятро стаў для яе. Пра чалавечую сутнасць i духоўны патэнцыял гэтай маладой жанчыны красамоўна сведчыць гісторыя, звязаная з хваробай Пятра. Саша безаглядна кідаецца ратавадь каханага, яе перапаўняе глыбокая трывога сэрца, у той момант ёй рухаюць самыя глыбокія i вялікія пачуцці: дабрыня, пяшчота, чуласць. У вобразах Пятра i Сашы пісьменнік апаэтызаваў лепшыя чалавечыя якасці сваіх равеснікаў, якія з вялікім запасам духоўнай трываласці выходзілі на прасцяг жыцця.

Прывіднай была надзея на агульнае i сямейнае шчасце, замест радасці, працы, цвіцення кахання i маладосці прыйшла пара суровых ваенных выпрабаванняў. Пра нягоды, «жыццё ў акупацыі» аўтар распавядае ў аповесці «Начныя зарніцы» (1957). 3 маленькім дзіцем на руках Саша дабіраецца ў родную вёску, каб тут перажыць ліхую навалу i дачакацца з вайны свайго Пятра. Драматычна складваецца лёс маладой маці, якой даводзіцца ісці праз небяспеку i пакуты. Янатрапляе ў складаную сітуацыю, калі партызаны даручаюць ёй выходжвадь параненага камісара, былога настаўніка Лялькевіча. Саша мусіць у мэтах канспірацыі выдаваць гэтага чалавека за мужа, i таму неверагодна ўскладняецца яе маральнае самаадчуванне, бо, маўляў, як яна ўсё пасля зможа растлумачыць Пятру. Ёсць яшчэ адна акалічнасць: настаўнік Лялькевіч сапраўды перад вайной рабіў Сашы Траянавай прапанову аб замустве. У «Начных зарніцах» пісьменнік стварыў досыць складаны псіхалагічны вобраз жанчыны — маці i партызанкі — мужнай i ахвярнай, сумленнай i глыбока чалавечнай.

У франтавыя падзеі чытача пагружае аповесць «Агонь i снег» (1958). Калі ў папярэднім творы пераважае аб'ектывізаваны паказ рэчаіснасці, то тут пісьменнік абраў суб'ектывізаваную форму аповеду — ад імя галоўнага героя Пятра Шапятовіча, які знаёмідь нас з дзённікавымі запісамі. Падзеі ў аповесці храналагічна ахопліваюць перыяд ад самага пачатку вайны да чэрвеня 1942 года, калі галоўны герой пасля ранения ачуньвае ў шпіталі. За гэты час Шалятовіч прайшоў суровую франтавую школу i навучыўся ваявадь, у экстрэмальных абставінах сустрэўся са смерцю, нават мог загінудь, перажыў страты i цяжкія, напружаныя моманты, у выніку — загартаваўся i пасталеў. Апрача гэтага, Пятро зведаў цану баявой дружбе, сапраўднаму сяброўству, чалавечнасці i сумленнасці, i найперш дзякуючы такім людзям, як Сеня Пясоцкі. У ваенных умовах агаляліся псіхалогія i ментальнасць антыгерояў — рознага роду «трутняў вайны». Шапятовіч на прыкладзе Сцяпана Кідалы пераканаўся, што такое кар'ерызм абмежаванага чалавека, подласць, нягодніцтва.

Оригинальный текст книги читать онлайн бесплатно в онлайн-библиотеке Knigger.com