Новыя прыгоды Несцеркi - Страница 11

Изменить размер шрифта:

З’яўляецца Брындзюкоўна з таўкачом.

Несцерка. Кінь сваю пушку. Дапамаглі сродкі — цяпер твой муж да Маланні ні нагой!

Маладыя хлопцы (вакол Брындзюкоўны).

Знаў Бог,
Што не даў свінні рог.
А каб баба рогі ўзяла,
Усіх на свеце б забадала.

Несцерка(аказваецца з Пшэбыеўскім на пярэднім плане). Не хмурся, паночку, больш убачыш. Вось бы гэтую гісторыю запісаць у ксёнжку ды і выдаць у Варшаве — от бы быў фальклор. Ну ды прыйдзе час, напішуць кніжкі і пра нас! Эх, гуляй людцы, пакуль вяселле!

Ой, без дудкі, без дуды
Ходзяць ногі не туды.
А як дудкі заіграюць,
Ногі ўдзержу не знаюць.

Усе разам танцуюць.

А не ўсё па горы плакаць,
А не ўсё па ім тужыць.
Прыйдзе час — хаця хвілінку
Ды ў вясёласці пажыць.

Заслона апускаецца. Застаецца адзін Несцерка.

Ну, людцы добрыя, закончан баль — і дудкі ў торбу! Вось гэтак і жывём — часам плачам, часам скачам. Торба не груз, сто вёрст не пераход — дарогу топчам, хлеб есца, лапці трэплюцца, а ногі свае, не казённыя, так і хаджу — паміраць няма калі. I пакуль вы, людцы добрыя, смяяцца не развучыцеся — Далібог, не памру. Адным словам, што было — то прайшло, што будзе — то пабачым, а што дрэнна — то не мы. Здаровы бывайце, дабром памінайце, у госці чакайце: здарыцца зноў вашы мясціны праведаць — не праміну зайсці паабедаць. (Кланяецца і выходзіць, закінуўшы за плечы торбу.)

Заслона

Оригинальный текст книги читать онлайн бесплатно в онлайн-библиотеке Knigger.com