Бурлiвая крынiца - Страница 4

Изменить размер шрифта:

Лагаднеюць прагныя, гледзячы ў мае бруістыя хвалі.

— Стань добрай, крыніца. Добрай. Забудзься на ўсё. Змірыся, прабач. Тады збяжыш, а мы цябе не зловім.

Я злая князёўна. Упартая. Халодная. Не забудуся. Не зміруся. І не ўведаць вам, што паспела я ўчыніць, астатні раз паклікаўшы чары. Буду чакаць Вярнігораву кроў, каб аддаць ёй з крынічнай сілай моцныя чары. Буду чакаць неспадзяванага ратавання для іх, вятроў, снягоў ды хмар. Бо сярдзітая. Злая. Чарадзейка, якая скінулася сіняй вадою, сіняй, як неба, бурлівай крыніцай.

Оригинальный текст книги читать онлайн бесплатно в онлайн-библиотеке Knigger.com