Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 - Страница 18
Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1925). У 1919 г. - сакратар Пілвішскага падрайкома КП Летувы. У 1921-1923 гг. палітвязень ковенскай турмы. З 1923 г., пасля абмену палітвязнямі, жыў у СССР. Працаваў у рэдакцыях газет і часопіеаў у Маскве і Смаленску. З 1930 г. у Менску - супрацоўнік, у 1934-1937 гг. - рэдактар газеты «Чырвоны араты» (на летувіскай мове). Быў сакратаром летувіскай секцыі СП БССР. У 1937 г. рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Рэабілітаваны ў 1956 г. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі (16-я летувіская дывізія). З 1945 г. жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве, грамадскіх таварыствах. Сябра СП СССР з 1934 г.
Заслужаны дзеяч культуры Летувіскай ССР (1965).
Памёр 21.08.1972 г.
Вершы пачаў пісаць у ковенскай турме. У 1934 г. у Менску выдаў на летувіскай мове зборнік паэзіі «Пад сцягам працы і барацьбы». Напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Да светлага жыцця» (Вільня, 1960). Пераклаў на летувіскую мову (пад псеўданімам Ф.Садайніс) паэму Янкі Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы Якуба Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка, расейскіх і латышскіх пісьменнікаў.
Вакулоўская Лідзія, нарадзілася 20.02.1926 г. у горадзе Шчорсе Чарнігаўскай вобласці (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага.
Скончыла акцёрскі факультэт Кіеўскага тэатральнага інстытута (1952). З 1954 г. - літсупрацоўнік раённай газеты «Сталинский путь» на Чукотцы, у 1958-1965 гг. - абласной газеты «Калиннградская правда». З 1966 г. жыла ў Менску. Сябра СП СССР з 1963 г.
Памерла 28.08.1991 г.
Выступала ў друку з 1954 г. Пісала на расейскай мове. Выйшлі асобнымі выданнямі нарыс «Первый снег» (Магадан, 1956), аповесці «Толино лето» (Калінінград, 1960), «Свой след на земле» (Калінінград, 1961), «Пурга уходит через сутки» (Магадан, 1963), «Сашка, моя знакомая» (Масква, 1964), «Последняя радиограмма» (Магадан, 1965), кнігі аповесцей, апавяданняў «200 километров до суда» (Магадан, 1969), «Хозяйка Птичьей скалы» (Магадан, 1971), «Улица вдоль океана» (Масква, 1972), «Женщины» (1975), «Свадьбы» (Масква, 1979), «Путевка в Белую долину» (1980), «Письма любимого человека» (1982), «Вступление в должность» (Масква, 1985), «И снятся белые снега» (1986), «История одной любви» (1988), «Сколько бы ни пришлось, буду ждать...» (1990). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Лушка» (пастаўлены ў 1964) і «Саша-Сашачка» (пастаўлены ў 1966).
Валасевіч Эдуард, нарадзіўся 12.03.1918 г. у горадзе Магілеве ў сям'і чыгуначніка.
У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі - спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым - у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943). З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілеўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР. Сябра СП СССР з 1950 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш - так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур'ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех - курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988).
Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «З хворай галавы на здаровую» (1961).
Валкадаеў Пётар, нарадзіўся 22.11.1911 г. у вёсцы Кажамякі Кінель-Чаркаскага раёна Куйбышаўскай вобл. (Расея) у сялянскай сям'і.
У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркаску. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізійнай газеты «Новый путь». У 1941 г. удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе № 122 на Магілеўшчыне. Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты». Сябра СП СССР з 1949 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 04.11.1973 г.
Пісаў на расейскай мове. Першы верш надрукаваў у 1934 г. (часопіс «Волжская новь»). Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).
Варановіч Адольф, нарадзіўся 15.06.1940 г. у вёсцы Мікольцы Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Менскую мастацкую навучальню (скончыў у 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Сябра СП СССР з 1979 г.
Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).
Васілевіч Алена, нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.
Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).
Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977), аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцей «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся...» (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся...» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982-1983).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».
Васілеўская Галіна, нарадзілася 15.01.1927 г. у гарадскім пасёлку Клічаў Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.
З 1932 г. жыве ў Менску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». У 1959-1977 гг. - рэдактар аддзела часопіса «Работніца і сялянка». З 1977 г. - рэдактар аддзела нарыса, з 1979 г. - адказны сакратар часопіса «Полымя». У 1982-1988 гг. - дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г.