Автор - Аркуш Алесь . Все книги автора
Гэтая гiсторыя зусiм i не гiсторыя, так сабе, нейкая прыдумка. Бывае, уталопiцца штосьцi ў галаву й вярэдзiць, i вярэдзiць, i дробна зумкае. Ня тое, каб замiнае жыць. Проста ведаеш - недзе ёсьць, прысутнiчае ў нетрах сьвядомасьцi. Калi заманiцца - прыслухаесься, дык i пачуеш. А не - дык не....
У сярэдзiне 1980-х я меў тры любiмыя беларускiя кнiгi: "Вандроўнiк" Леанiда Дранько-Майсюка, "Сурма" Алега Мiнкiна i "Добры дзень, мая шыпшына" Уладзiмiра Арлова. У той час я быў студэнтам наргасу i рабiў першыя крокi ў лiтаратуры. Са свайго чытацкага захапленьня я не зьбiраўся ствараць таямнiцы...
Зь мясьцiны А ў мясьцiну Б ляцеў, як баба на мятле, як рэактыўны самалёт, як трохгаловы цмок-пiлёт, ляцеў - кугiкаў - совы? совы! гайдаў нябёсаў сiнi човен i рагатаў, i бiў у звон, як быццам усявышнi ён, i крыламi падрапаў сонца, ляцеў над Полацкам бясконца, як транспарант "Memento mori", як байка...
Шмат разоў прасiў былых "тутэйшаўцаў" напiсаць успамiны i ўкласьцi кнiгу. Прасiў Бяляцкага, Сыса, iншых. Той-сёй нешта напiсаў, пераважна неiстотнае i, часам, непраўдзiвае. Такiм чынам, зноў замест адказаў пакiдаем пытаньнi... Пакуль канчаткова ня выпетрылiся з галавы падрабязнасьцi...
Колькi разоў чуў меркаваньне, прычым ад людзей з розных лiтаратурных "тусовак" i пакаленьняў, што сёньня Адама Глёбуса зашмат. Маецца на ўвазе, што пра Глёбуса шмат пiшуць як у дзяржаўных, так i ў недзяржаўных лiтаратурных выданьнях, актыўна выходзяць ягоныя кнiгi, пэрыядычна зьяўляецца...
Раней нiхто й не здагадваўся, што ў нашым горадзе жывуць ткачы. Нават старажылы ня памятаюць, каб былi тут якiясь ткацкiя фабрыкi. Прычым, гэтыя ткачы да нас нiадкуль не прыехалi, гэта ня нейкiя там мiгранты з баваўнянай Сярэдняй Азii. Як раз не. Гэта свае, тутэйшыя. Тут нарадзiлiся,...
У таталiтарнай Беларусi быў, бадай што, адзiны сапраўдны яе песьняр Вiнцэсь Мудроў. Нiхто так, як ён, не захапляўся ўчорашнiм сацыялiзмам, з такой адданай любоўю не занатоўваў усе яго сацыяльныя праявы, гiсторыi, показкi. Пры гэтым не разьлiчваў на якiясь ганарары, членскi бiлет СП,...
Каля абарончых муроў Вавеля бутафорскi дракон пэрыядычна дыхае полымем у бок Вiслы, але зусiм ня страшна нават маленькiм дзецям, якiя са сьмехам абступiлi страшыдлу як факiра на сьвяточным кiрмашы......
Iшоў суд. Дакладней, скандальнае разьбiральнiцтва сканчвалася. Апошнi дзень абяцаў быць цiкавым. Нiхто не сумняваўся ў вiнаватасьцi падсуднага. Злачынства, якое ён зьдзейсьнiў, шакавала грамадзтва. Сьвет бачыў на сваiм вяку процьму брыдоты, але гэткай... Доказы вiнаватасьцi былi...
Мiкола на мейсца сустрэчы прыйшоў раней, дамаўлялiся а пятай, аднак бяз чвэрцi пяць ён ужо быў каля "Хвiлiнкi". Мiколу хацелася пiць. Ён узяў пляшку "фанты" i ўладкаваўся за плястмасавым столiкам на ходнiку. Па яго твары было вiдаць, што з хлопцам здарылася нешта сур'ёзнае. Моцная ўсхваляванасьць...